Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

1. Запрашаем у пятніцу, пасля Св. Імшы, на Крыжовы Шлях, які распачынаецца ў 19.00. Набажэнства гэтым разам будзе весці моладзь.

2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшаў а 12 і 18 гадз.

3. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

 

4. З 11 па 13 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць вялікапостныя рэкалекцыі паводле наступнага раскладу:

  • 11 сакавіка (пятніца):
    • 18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
  • 12 сакавіка (субота):
    • 18.30 – Святая Імша;
    • 19.15 – пакутнае набажэнства, споведзь;
  • 13 сакавіка (нядзеля):
    • 9.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
    • 12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
    • 18.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй.

Просім так арганізаваць свой час, каб магчы прыняць у іх удзел.

 

5. 13 сакавіка з’яўляецца днем малітвы ў інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну яго абрання на Апостальскі Пасад (2013 г.).

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.