Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

1. Запрашаем у пятніцу, пасля Св. Імшы, на Крыжовы Шлях, які распачынаецца ў 19.00. Набажэнства гэтым разам будуць весці дзеці. 

2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9 гадз. і пасля Св. Імшаў а 12 і 18 гадз.

 

3. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

 

4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

5. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, прыступіць да Св. Споведзі і прыняць удзел у Св. Імшы.

 

6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – адбудуцца спаканні груп ЭРМ.

 

7. З 11 па 13 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць вялікапостныя рэкалекцыі паводле наступнага раскладу:

  • 11 сакавіка (пятніца):
    • 18.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
  • 12 сакавіка (субота):
    • 18.30 – Святая Імша;
    • 19.15 – пакутнае набажэнства, споведзь;
  • 13 сакавіка (нядзеля):
    • 9.30 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
    • 12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй;
    • 18.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай канферэнцыяй.

8. Усе сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на дабрачынную арганізацыю “Карытас”.

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.