Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
22 лютага (пн) – Свята катэдры Св. Пятра, Апостала.
2. Запрашаем у пятніцу, пасля Св. Імшы, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачынаецца ў 19.00.
3. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9ай гадз. і пасля Св. Імшаў а 12 і 18 гадз.
4. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.
5. Вялікі дзякуй арганізатарам вялікапостных рэкалекцый для старэйшых школьнікаў у рамках ЭРМ, якія прайшлі ў мінулую пятніцу і суботу ў Навінках у кляштары сясцёр уршулянак.
6. Закончыліся душпастырскія адведзіны (каляда). Калі нехта яшчэ жадае прыняць святара ў сваім доме, запрашаем звяртацца ў закрыстыю.
7. Учора адбылася аўтобусная пілігрымка ў Росіцу. Вялікі дзякуй яе арганізатарам.
8. Запрашаем запісвацца ў Кола Святога Ружанца.
9. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дабрачынную арганізацыю “Карытас”.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта