Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. Запрашаем пятніцу, пасля Св. Імшы, на набажэнства Крыжовага Шляху, якое распачнецца ў 19.00.
2. Набажэнствы Песняў Жальбы ў вялікапостны час адбываюцца ў нядзелі а 9ай гадз. і пасля Св. Імшы а 12ай гадз.
3. У аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.
4. Вялікі дзякуй арганізатарам вялікапостных рэкалекцый для школьнікаў 4-6 класаў у рамках ЭРМ, якія прайшлі ў мінулую пятніцу і суботу ў Навінках у кляштары сясцёр уршулянак.
5. У пятніцу, ў кляштары сясцёр уршулянак у Навінках, у 19.30 распачнуцца вялікапостныя рэкалекцыі для дзяцей 7-11 класа ў рамках ЭРМ. Завяршэнне рэкалекцый – у суботу ў 17.00.
6. Працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.
7. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якая адбудзецца 20 лютага 2016 г. Запісацца можна ў закрыстыі або па тэлефоне +375 44 7090301 (Рубінава Ірына Лявонаўна).
8. Запрашаем запісвацца ў Кола Святога Ружанца.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта