Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

25 студзеня (пн) – Свята Навяртання св. Паўла, Апостала;
26 студзеня (ат) – успамін св. св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
27 студзеня (ср) – успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны (заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак);
успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа (аднавіцеля Ордэна Айцоў Марыянаў);
28 студзеня (чц) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.

 

2. Запрашаем у аўторак на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

 

3. У нашай парафіі працягваюцца душпастырскія адведзіны (каляда). Вялікі дзякуй за сардэчны і цёплы прыём. Жадаючыя на гэтым тыдні прыняць святара ў сваім доме могуць запісацца ў расклад каляды, які знаходзіцца ля ўваходу ў капліцу.

 

4. Запрашаем у пілігрымку ў Росіцу на дзень ушанавання памяці блаславёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якая адбудзецца 20 лютага 2016 г. Запісацца можна ў закрыстыі або па тэлефоне +375 44 7090301 (Рубінава Ірына Лявонаўна).

 

5. Запрашаем запісвацца ў Кола Святога Ружанца.

 

6. З 20 ліпеня па 2 жніўня 2016 г. у Кракаве пройдуць Сусветныя Дні Моладзі. Жадаючых прыняць у іх удзел просім звяртацца ў закрыстыю: узрост удзельнікаў – 14-30 год.

 

7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.