Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

1. Гэтая нядзеля завяршае перыяд Нараджэння Пана. Наступная нядзеля – ІІ нядзеля звычайнага перыяду.

2. Заутра, 11 студзеня, у нашай парафіі распачынаецца каляда. Жадаючых запрасіць у свой дом святара просім запісвацца ў расклад душпастырскіх адведзін.

 

3. Запрашаем у аўторак на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

 

4. У сераду, 13 студзеня, распачынаюцца заняткі ў нашай нядзельнай школе. Паколькі найбліжэйшая субота з’яўляецца працоўнай, катэхез 16 студзеня не будзе.

 

5. У наступную нядзелю, 17 студзеня, адбудуцца спатканні груп ЭРМ.

 

6. З 20 ліпеня па 2 жніўня 2016 г. у Кракаве пройдуць Сусветныя Дні Моладзі. Жадаючых прыняць у іх удзел просім звяртацца ў закрыстыю: узрост удзельнікаў – 14-30 год.

 

7. Усе сабраныя ў гэту нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на дыяцэзіяльныя мэты.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.