Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

6 студзеня (ср) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана;
10 студзеня (ндз) – Урачыстасць Хросту Пана.

2. Запрашаем у аўторак на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

 

3. У сераду (6 студзеня) будзе служыцца адна Св. Імша ў 18.30. Падчас літургіі адбудзецца благаслаўленне крэйды і кадзіла.

 

4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша і навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

5. Па прычыне распачаўшыхся школьных вакацый, спатканні ЭРМ з І нядзелі месяца пераносяцца на нядзелю 17 студзеня.

 

6. Заняткі ў нашай нядзельнай школе распачнуцца 13 студзеня.

 

7. 11 студзеня ў нашай парафіі распачынаецца каляда.

 

8. З 20 ліпеня па 2 жніўня 2016 г. у Кракаве пройдуць Сусветныя Дні Моладзі. Жадаючых прыняць у іх удзел просім звяртацца ў закрыстыю: узрост удзельнікаў – 14-30 год.

 

9. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на дыяцэзіяльныя мэты.

 

10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.