Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

28 снежня (пн) – Свята св. св. Немаўлят, мучанікаў;
31 снежня (чц) – успамін св. Сільвэстра І, папы;
1 студзеня (пт) – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі;
2 студзеня (сб) – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і дактароў Касцёла.

 

2. Запрашаем у аўторак на Св. Імшу і нешпары за памерлых.

 

3. У чацвер (31 снежня) Св. Імша і набажэнства на заканчэнне года распачнуцца ў 21.00.

 

4. У пятніцу (1 студзеня) – І пятніцу месяца – Св. Імшы будуць служыцца ў 12.00 і 18.00. Паколькі ў гэты дзень адзначаем урачыстасць – удзел у літургіях з’яўляецца абавязковым.

 

5. 3 студзеня мітрапаліту Т. Кандрусевічу спаўняецца 70 год. З гэтай нагоды ўсе вернікі запрашаюцца на Св. Імшу, якая адбудзецца 2 студзеня ў катэдры ў 12.00.

 

6. Па прычыне распачаўшыхся школьных вакацый, спатканні ЭРМ з наступнай нядзелі – І нядзелі месяца – пераносяцца на нядзелю 17 студзеня.

 

7. Заняткі ў нашай нядзельнай школе распачнуцца 13 студзеня.

 

8. Запрашаем дзяцей 7-10 год заўтра прыняць удзел у навагодняй “елцы”. Жадаючыя прыняць удзел у святкаванні збіраюцца ля капліцы ў 13.00. З сабой абавязкова трэба мець навагоднія касцюмы.

 

9. 11 студзеня ў нашай парафіі распачынаецца каляда.

 

10. З 20 ліпеня па 2 жніўня 2016 г. у Кракаве пройдуць Сусветныя Дні Моладзі. Жадаючых прыняць у іх удзел просім звяртацца ў закрыстыю: узрост удзельнікаў – 14-30 год.

 

11. Просім запісвацца ў графік дзяжурстваў у навагоднюю ноч.

 

12. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.