Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. 24 снежня (чц) – Вігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень трывае пост. Вечарам збярэмся ў сваіх сем’ях на вячэры вігілійнай. Падчас вячэры неабходна захаваць звычаі, на заканчэнне якіх трэба падзяліцца аплаткам.
2. Запрашаем 24 снежня на 21.00 г. на Пастэрку – Імшу, якою распачнем святкаваць Божае Нараджэнне.
3. 25 снежня (пт) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Парадак Імшаў як у нядзелю – 9.30, 12.00, 18.00. Хоць пятніца, але няма паста.
4. Ад 25 снежня да 1 студзеня будзе трываць актава Божага Нараджэння.
5. 26 снежня (сб) – свята св. Стэфана, першамучаніка. Імша будзе ў 18.30.
6. 27 снежня – Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа. У асаблівы спосаб у гэты дзень запрашаюцца сем’і і ўдзельнікі сямейных рухаў на аплатковую сустрэчу ў касцёл святых Сымона і Алены, якая распачнецца ў 11.00 Святой Імшою.
7. 28 снежня (пн) – будзе ёлка ў 15.00, якую арганізоўвае місія ”Чыстае сэрца”. Запрашаюцца дзеці ад 7 да 10 гадоў, якія маюць прыйсці у карнавальных касцюмах. Месца яшчэ ўдакладнім.
8. Катэхэзы не будзе падчас школьных канікул. Апошні дзень катэхэзы – 23 снежня (ср). 13 студзеня (ср) – першы дзень катэхэзы пасля зімовых канікул.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел на гэтым у прыбіранні капліцы.
10. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта