Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
7 снежня (пн) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла;
8 снежня (ат) – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ.
2. Перажываем АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы адбываюцца ў панядзелкі і серады ў 06.30, а таксама ў суботы ў 18.30.
Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыйсці з імі на набажэнства.
3. 8 снежня, ва УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ, наша парафія будзе адзначаць парафіяльнае свята (адпуст). У гэты дзень адпустовая Св. Імша распачнецца ў 18.30.
Калі ласка, просім так запланаваць свой час, каб магчы ўдзельнічаць у супольным святкаванні.
4. Сёння, у першую нядзелю месяца, запрашаем дзяцей і моладзь на спатканні груп ЭРМ.
5. Традыцыйна II Нядзеля Адвэнту з’яўляецца Днем малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вас сёння памаліцца ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла.
6. 11, 12 і 13 снежня ў нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі.
7. 12 снежня (субота) у архікатэдры адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8).
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта