Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
30 лістапада (пн) – Свята св. Андрэя, апостала;
3 снежня (чц) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.
2. Распачынаецца АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста.
Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адбывацца ў панядзелкі і серады ў 06.30, а таксама ў суботы ў 18.30.
Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыйсці з імі на набажэнства.
3. Кожны аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых.
4. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях, пасля Св. Імшы, будзе адпраўлена навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.
5. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, прыступіць да Св. Споведзі і прыняць удзел у Св. Імшы.
6. У наступную нядзелю – першую нядзелю месяца – адбудуцца спатканні груп ЭРМ.
7. 11, 12 і 13 снежня ў нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі.
8. Просім бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца, каб у наступным годзе прыступіць да І Святой Камуніі, застацца сёння пасля Св. Імшы ў 12.00 на бацькоўскі сход.
9. Запрашаем моладзь на распачынаючае Адвэнт малітоўнае набажэнства, якое адбудзецца сёння пасля Св. Імшы ў 18.00.
10. Віншуем брата Паўла, які ўчора ў Лідзе прыняў пасвячэнне ў дыяканы.
11. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта