Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 лістапада (ат) – успамін св. св. Андрэя Зунг Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў.
2. Кожны аўторак запрашаем на Св. Імшу і нешпары за памерлых, перад якімі ў лістападзе, за 15 хвілін да іх распачацця, будзем узгадваць імёны адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх.
3. Гэтая нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – апошняя o літургічным годзе. Наступная нядзеля – І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ.
4. Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). Сёння, падчас урачыстай Святой Імшы ў 12.00, адбудзецца прыняцце новых членаў ЭРМ.
Пасля Літургіі сёстры уршулянкі запрашаюць усіх эрэмаўцаў на далейшае святкаванне ў свой кляштар у Навінках (расклад спаткання – на дошцы аб’яваў). Святкаванне скончыцца прыкладна каля 17 гадзіны. Просім бацькоў дапамагчы дзецям даехаць да месца сустрэчы.
Усе члены Руху ў гэты дзень абавязкова павінны быць апранутыя ў форму ЭРМ.
5. Просім бацькоў тых дзяцей, якія рыхтуюцца, каб у наступным годзе прыступіць да І Святой Камуніі, застацца ў наступную нядзелю пасля Св. Імшы ў 12.00 на бацькоўскі сход.
6. Запрашаем моладзь на распачынаючае Адвэнт малітоўнае набажэнства ў наступную нядзелю пасля Св. Імшы ў 18.00.
7. Усе сабраныя сёння падчас літургій ахвяраванні прызначаюцца на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта