Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

9 лістапада (пн) – Свята гадавіны пасвячэння Ларэтанскай базылікі;


10 лістапада (ат) – успамін св. Льва, папы і доктара Касцёла;
11 лістапада (ср) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
12 лістапада (чц) – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.

 

2. Панядзелак і аўторак – апошнія дні актавы малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх. У іх інтэнцыі будуць ахвяраваныя Св. Імшы адпаведна ў 7.00 і 18.30. Узгадванне імёнаў памерлых будзе распачынацца за 15 хвілін да Св. Літургіі.

 

3. Сёння адбудуцца спатканні груп ЭРМ.
Запрашаем дзяцей, якія ў гэты годзе прынялі Першую Святую Камунію, уступіць у Рух. Прыняцце новых членаў ЭРМ адбудзецца 22 лістапада, падчас Святой Імшы ў 12.00. Пасля Літургіі сёстры уршулянкі запрашаюць традыцыйна ўсіх эрэмаўцаў на далейшае святкаванне ў свой кляштар у Навінках.

Святкаванне скончыцца прыкладна каля 17 гадзіны. Просім бацькоў дапамагчы дзецям даехаць да месца сустрэчы. Усе члены Руху ў гэты дзень абавязкова павінны быць апранутыя ў форму ЭРМ.

20 лістапада (пт) – спатканне аніматараў ЭРМ у Навінках (пачатак - пасля вячэрняй Св. Імшы, заканчэнне – у суботу ў абед);
21 лістапада (сб) – рэпетыцыя абраду прыняцця ў ЭРМ новых членаў (пачатак – у 17.00).

 

4. Перадшлюбнае паведамленне: 14 лістапада гэтага года ў 13.30 у нашай парафіі прагнуць прыняць Сакрамэнт Сужэнства Антон Сімакоў (праваслаўны, нежанаты, пражываючы на вул. Чайлытка, 9/68) і Ірына Паслядовіч (каталічка, незамужам, пражываючая на вул. Лабанка, 89/30).

Давяраючы нарачоных Богу ў малітве, узгадваю, што кожны хто ведае аб перашкодах, якія робяць немагчымым заключэнне паміж вышэйзгаданымі асобамі сужэнства, абавязаны сумленнем, каб паведаміць аб іх мясцовага пробашча (ККП Кан. 1066).

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.