Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. Сёння, 1 лістапада, Касцёл адзначае Урачыстасць Усіх Святых.

Заўтра – 2 лістапада – Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў, у які распачынаем актаву (г. зн. восем дзён) малітвы за адыйшоўшых у вечнасць нашых блізкіх.

Падчас актавы кожная Св. Імша будзе ахвяроўвацца ў іх інтэнцыі. Узгадванне імёнаў нашых памерлых будзе распачынацца за 15 хвілін да Св. Літургіі (у 18.15).

 

2. 2 лістапада будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы – у 7.00 і 18.30.т 

4 лістапада (ср) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

 

3. Сёння ў 13.30 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках. Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу, з боку вул. Янкоўскага.

 

4. Па прычыне таго, што з сённяшняй нядзеляй супадае Урачыстасць Усіх Святых, спатканні груп ЭРМ пераносяцца на наступную нядзелю.

 

5. Пасля вакацыйнага перапынку, на гэтым тыдні запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезу.

 

6. Паколькі найбліжэйшы чацвер – першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях, пасля Св. Імшы, будзе адпраўлена навэнна праз заступніцтва св. Уршулі.

 

7. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, прыступіць да Св. Споведзі і прыняць удзел у Св. Імшы.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.