Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае наступныя ўспаміны і святы:
• 28 кастрычніка (ср) – Свята Св. Сымона і Юды, Апосталаў
• 1 лістапада (ндз) – Урачыстасць Усіх Святых
• 2 лістапада (пн) – Успамін усіх памерлых вернікаў
2. Кастрычнік – месяц, калі Касцёл, паводле старадаўняй традыцыі, моліцца на Ружанцы. У нашай парафіі ў кастрычніку Ружанцовыя Набажэнствы будуць адбывацца пасля кожнай Св. Імшы.
3. Набліжаецца лістапад - месяц малітвы за памерлых. Картачкі для запісу імёнаў нашых блізкіх, якія адышлі ў вечнасць, можна ўзяць у парафіяльным кіёску.
4. У нядзелю 1 лістапада ў 13.30 запрашаем на Сухараўскія могілкі па вул. Янкоўскага на малітву за нашых памерлых. 2 лістапада – Св. Імша – 7.00 і 18.30.
5. У часе канікулаў не будзе катэхезы. Першыя заняткі 4 лістапада.
6. Заняткі ЭРМ пераносяцца з нядзелі 1 лістапада на нядзелю 8 лістапада.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы і мужчынам за ачышчэнне цеплавой камеры. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.
Св. Імша ў нашай парафіі служыцца кожны дзень паводле наступнага раскладу:
панядзелак – 7.00 і 18.30;
аўторак – субота – 18.30;
нядзеля - 9.30, 12.00 і 18.00.

Разработка сайта