Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

29 верасня (пн) – Свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў;

30 верасня (ср) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
1 кастрычніка (чц) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;

2 кастрычніка (пт) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

 

2. Св. Імшы ў нашай парафіі служацца кожны дзень паводле наступнага раскладу:

панядзелак – 7.00;
аўторак – субота – 18.30;
нядзеля - 9.30, 12.00 і 18.00.

 

3. Надыходзіць кастрычнік – месяц, калі Касцёл, паводле старадаўняй традыцыі, моліцца на Ружанцы. У нашай парафіі ў кастрычніку Ружанцовыя Набажэнствы будуць адбывацца пасля кожнай Св. Імшы.

 

4. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе праводзяцца згодна з наступным планам:

субота 

10.00 – 1 клас; 

11.00 – 4 клас;

12.00 – 3 клас.

нядзеля

11.00 – дашкаляты (5-6 год);

13.00 – 2 клас.

серада

16.30 – 5 клас; 

17.30 – 7 клас;

19.30 – 6 клас;

20.15 – 11 клас.

чацвер

16.30 – 9 клас;

17.30 – 10 клас;

19.30 – 8 клас.

Заняткі для дашкалят-4 клас распачаліся - 19 верасня, для 5-11 класаў – 9 верасня.

Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе.

 

5. Паколькі найбліжэйшы чацвер – гэта першы чацвер месяца – у гэты дзень ва ўсіх прынесеных вамі інтэнцыях будзе адпраўлена Св. Імша праз заступніцтва св. Уршулі, а пасля яе навэнна.

 

6. У пятніцу – першую пятніцу месяца – запрашаем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, прыступіць да Св. Споведзі і прыняць удзел у Св. Імшы.

 

7. У наступную нядзелю - першую нядзелю месяца - усіх удзельнікаў ЭРМ запрашаем на фармацыйныя спатканні:

13.00 – 5 клас;

15.00 – 4 і 7-8 класы;

16.00 – 6 клас;

17.00 – 9-11 класы і студэнты.

Усе спатканні будуць адбывацца ў капліцы ў катэхетычным класе.

 

8. Усе сабраныя сёння ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Пінску.

 

9. Просім бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

 

10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.