Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

21 верасня (пн) – Свята св. Мацвея, апостала і евангеліста;

23 верасня (ср) – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара;

 

2. Св. Імшы ў нашай парафіі служацца кожны дзень паводле наступнага раскладу:

панядзелак – 7.00;

аўторак – субота – 18.30;

нядзеля - 9.30, 12.00 і 18.00.

 

3. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе праводзяцца згодна з наступным планам:

субота 

10.00 – 1 клас;

11.00 – 4 клас;

12.00 – 3 клас.

нядзеля

11.00 – дашкаляты (5-6 год);

13.00 – 2 клас.

серада

16.30 – 5 клас; 

17.30 – 7 клас; 

19.30 – 6 клас;

20.15 – 11 клас.

чацвер

16.30 – 9 клас;

17.30 – 10 клас;

19.30 – 8 клас.

 

Заняткі для дашкалят-4 клас распачаліся ўчора - 19 верасня, для 5-11 класаў – 9 верасня.

Усе заняткі адбываюцца ў капліцы ў катэхетычным класе.

 

4. Кожны першы чацвер месяца звяртаемся да Бога праз заступніцтва св. Уршулі. Просім прыносіць вашыя інтэнцыі, у якіх у гэты дзень адпраўляецца Св. Імша, а пасля яе навэнна.

 

5. Кожную пятніцу, пасля Св. Імшы, праводзіцца пакутнае набажэнства, падчас якога існуе магчымасць прыступіць да Св. Споведзі.

 

6. Сардэчна віншуем зборную нашай парафіі па футболу, якая ўчора ў Слоніме на турніры ім. Яна Паўла ІІ заняла 6 месца сярод 16 удзельнікаў.

 

7. Просім бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.