Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

8 верасня (ат) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі;
12 (сб) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.

 

2. Пачынаючы ад 1 верасня, Св. Імшы ў нашай парафіі служацца кожны дзень паводле наступнага раскладу:

панядзелак – 7.00;
аўтораксубота – 18.30;
нядзеля - 9.30, 12.00 і 18.00.

 

3. У гэтым годзе заняткі ў нашай нядзельнай школе будуць праводзіцца згодна з наступным планам:

 

субота 

10.00 – 1 клас; 

11.00 – 4 клас; 

12.00 – 3 клас.

 

нядзеля

11.00 – дашкаляты (5-6 год);

13.00 – 2 клас.

 

серада 

15.30 – 6 клас; 

16.30 – 5 клас;

17.30 – 7 клас;

19.30 – 11 клас.

 

чацвер

15.30 – 8 клас;

16.30 – 9 клас;

17.30 – 10 клас.

 

Заняткі для дашкалят-4 клас распачынаюцца 19 верасня (субота), для 5-11 класаў – 9 верасня (серада).

Усе заняткі будуць адбывацца ў капліцы ў катэхетычным класе.

 

4. У гэтую нядзелю, якая з’яўляецца першай нядзеляй месяца, усіх удзельнікаў ЭРМ запрашаем на фармацыйныя спатканні:

13.00 – 5 клас;

15.00 – 4 і 8-10 класы;

16.00 – 6-7 класы.

 

Усе спатканні будуць адбывацца ў капліцы ў катэхетычным класе.

 

5. Кожны першы чацвер месяца звяртаемся да Бога праз заступніцтва св. Уршулі. Просім прыносіць вашыя інтэнцыі, у якіх у гэты дзень адпраўляецца Св. Імша, а пасля яе навэнна.

 

6. Кожную пятніцу, пасля Св. Імшы, праводзіцца пакутнае набажэнства, падчас якога існуе магчымасць прыступіць да Св. Споведзі.

 

7. Усе сабраныя ў гэтую нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Пінску.

 

8. Просім бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

 

9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.