Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 верасня (чц) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
2. Пачынаючы ад 1 верасня, Св. Імшы будуць служыцца кожны дзень паводле наступнага раскладу:
панядзелак – 7.00;
аўторак – субота – 18.30;
нядзеля - 9.30, 12.00 і 18.00.
3. З 19 верасня (субота) распачнуцца заняткі ў нашай нядзельнай школе згодна з наступным планам:
субота
10.00 – 1 клас;
11.00 – 4 клас;
12.00 – 3 клас;
нядзеля
11.00 – дашкаляты (5-6 год);
13.00 – 2 клас;
серада
15.30 – 6 клас;
16.30 – 5 клас;
17.30 – 7 клас;
19.30 – 11 клас.
чацвер
15.30 – 8 клас;
16.30 – 9 клас;
17.30 – 10 клас;
Усе заняткі будуць адбывацца ў капліцы ў катэхетычным класе.
4. У наступную нядзелю, якая з’яўляецца першай нядзеляй месяца, усіх удзельнікаў ЭРМ запрашаем на фармацыйныя спатканні:
13.00 – 5 клас;
15.00 – 4 і 8-10 класы;
16.00 – 6-7 класы.
Усе спатканні будуць адбывацца ў капліцы ў катэхетычным класе.
5. Кожны чацвер будзем звяртацца да Бога праз заступніцтва св. Уршулі. Просім прыносіць вашыя інтэнцыі, у якіх будзе адпраўляцца Св. Імша, а пасля яе навэнна.
6. Кожную пятніцу, пасля Св. Імшы, будзе праводзіцца пакутнае набажэнства, падчас якога будзе магчымасць прыступіць да Св. Споведзі. Паколькі найбліжэйшая пятніца – першая пятніца месяца, запрашаем дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, прыйсці на Св. Імшу.
7. Усе сабраныя ў наступную нядзелю ахвяраванні будуць прызначаныя на духоўную семінарыю у Пінску.
8. Просім бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.
9. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта