Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

24 жніўня (пн) – успамін св. Барталамея, апостала;
26 жніўня (ср) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай;
27 жніўня (чц) – успамін св. Монікі;
28 жніўня (пт) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
29 жніўня (сб) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

2. На працягу тыдня ад панядзелка па суботу Св. Імша служыцца не будзе.

 

3. Пачынаючы ад наступнай нядзелі, Св. Імшы будуць адпраўляцца паводле звычайнага раскладу: у 9.30, 12.00 і 18.00.

 

4. З нагоды пачатку новага навучальнага года, у наступную нядзелю, пасля кожнай Св. Імшы, адбудзецца адмысловае благаслаўленне дзяцей і прынесеных імі школьных прыладаў. Асабліва запрашаем усіх дзяцей, моладзь, настаўнікаў, выхавацеляў прыняць удзел у Св. Імшы у 12.00.

 

5. Просім бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.