Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
10 жніўня (пн) – Свята святога Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
11 жніўня (аў) – Успамін Святой Клары, панны;
14 жніўня (пт) – Успамін святога Максімільяна Марыі Кольбэ; святара і мучаніка
15 жніўня (сб) – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
2. На працягу тыдня ад панядзелка па пятніцу Св. Імша служыцца не будзе.
У суботу – Святая Імша 19.00.
У нядзелю Св. Імша – у 9.30 і 20.00.
3. З 7 па 8 жніўня ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных пакутнікаў а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча. Дзякуй усім пілігрымам і нязменнаму арганізатару паездак у Росіцу – сп. Ірыне.
4. З 21 па 29 жніўня ў Оршы арганізуецца летні “Аазіс” для старэйшых школьнікаў (ад 9 класа і вышэй). Жадаючых прыняць у ім удзел просім звяртацца да а. Андрэя.
5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта