Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

4 жніўня (аў) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
6 жніўня (чц) – Свята Перамянення Пана;
7 жніўня (пт) – успамін святых Сікста ІІ, папы і паплечнікаў, мучанікаў св. Каятана, святара;


2. На працягу тыдня ад панядзелка па суботу Св. Імша служыцца не будзе.
У нядзелю Св. Імша – у 9.30 і 20.00.

 

3. З 7 па 8 жніўня ў Росіцы пройдуць урачыстасці ў гонар благаслаўлёных пакутнікаў а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча. З гэтай нагоды ў санктуарый марыянскіх мучанікаў арганізуюцца наступныя пілігрымкі:

- Полацк – Росіца (распачынаецца 4 жніўня; адказны – а. Аляксандр Жарнасек МІС; тэл. + 375 29 1458577);
- Друя – Росіца (распачынаецца 5 жніўня; адказны – а. Канстанцін Анашка МІС; тэл. + 375 29 9848668).

Жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы з Полацка просім звяртацца да а. Андрэя. Даезд да Полацка плануецца на 3 жніўня на маршрутцы.

Запрашаем таксама прыняць удзел у парафіяльнай аўтобуснай пілігрымцы (ад’езд ад ст. метро “Усход” – 7 жніўня ў 16.30, вяртанне – 8 жніўня каля 22.00; кошт – 250-300 тыс. рублей, для дзяцей – бясплатна, для студэнтаў – скідкі).

 

4. З 21 па 29 жніўня ў Оршы арганізуецца летні “Аазіс” для старэйшых школьнікаў (ад 9 класа і вышэй). Жадаючых прыняць у ім удзел просім звяртацца да а. Андрэя.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.