Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

22 ліпеня (ср) – успамін св. Марыі Магдалены;
23 ліпеня (чц) – Свята св. Брыгіды, законніцы, Апякункі Еўропы;
25 ліпеня (сб) – Свята св. Якуба, Апостала.

2. На працягу тыдня ад панядзелка па суботу Св. Імша служыцца не будзе.
У нядзелю Св. Імша – у 9.30 і 20.00.

 

3. 20 ліпеня ў Івянцы Святой Імшой а 18 гадз. распачнецца “Музычная майстэрня” (рэгістрацыя – з 16.00), якая скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Жадаючых прыняць удзел у “майстэрні” просім звяртацца ў закрыстыю.

 

4. З 24 па 26 ліпеня ў Івянцы будзе праводзіцца малітоўная сустрэча моладзі (рэгістрацыя – з 15.00). У гэтым годзе для яе ўдзельнікаў з Мінска арганізуецца сумесны даезд на аўтобусе, які адпраўляецца ад архікатэдральнага касцёла 24 ліпеня ў 15.00. Выезд з Івянца ў Мінск плануецца на 26 ліпеня а 12 гадз. Кошт праезда ў два бакі – 150 тыс. рублей.

 

5. З 7 па 8 жніўня ў Росіцы пройдуць урачыстасці ў гонар благаслаўлёных пакутнікаў а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча.

З гэтай нагоды ў санктуарый марыянскіх мучанікаў арганізуюцца наступныя пілігрымкі:

- Барысаў – Росіца (распачынаецца 31 ліпеня; адказны – а. Вадзім Мізер МІС; тэл. +375 33 3559660);
- Полацк – Росіца (распачынаецца 4 жніўня; адказны – а. Аляксандр Жарнасек МІС; тэл. + 375 29 1458577);
- Друя – Росіца (распачынаецца 5 жніўня; адказны – а. Канстанцін Анашка МІС; тэл. + 375 29 9848668).

Жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы з Полацка просім звяртацца да а. Андрэя. Даезд да Полацка плануецца на 3 жніўня на маршрутцы.

Запрашаем таксама прыняць удзел у парафіяльнай аўтобуснай пілігрымцы (ад’езд ад ст. метро “Усход” – 7 жніўня ў 16.30, вяртанне – 8 жніўня каля 22.00; кошт – 250-300 тыс. рублей, для дзяцей – бясплатна, для студэнтаў – скідкі).

 

6. З 21 па 29 жніўня ў Оршы арганізуецца летні “Аазіс” для старэйшых школьнікаў (ад 9 класа і вышэй). Жадаючых прыняць у ім удзел просім звяртацца да а. Андрэя.

 

7. Запрашаем бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.

 

8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.