Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
15 ліпеня (ср) – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла;
16 ліпеня (чц) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.
2. На працягу тыдня ад панядзелка па суботу Св. Імша служыцца не будзе.
У нядзелю Св. Імша – у 9.30 і 20.00.
3. 20 ліпеня ў Івянцы Святой Імшой а 18 гадз. распачнецца “Музычная майстэрня” (рэгістрацыя – з 16.00), якая скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Жадаючых прыняць удзел у “майстэрні” просім звяртацца ў закрыстыю.
4. З 24 па 26 ліпеня ў Івянцы будзе праводзіцца малітоўная сустрэча моладзі (рэгістрацыя – з 15.00). У гэтым годзе для яе ўдзельнікаў з Мінска арганізуецца сумесны даезд на аўтобусе, які адпраўляецца ад архікатэдральнага касцёла 24 ліпеня ў 15.00. Выезд з Івянца ў Мінск плануецца на 26 ліпеня а 12 гадз. Кошт праезда ў два бакі – 150 тыс. рублей.
5. Запрашаем бацькоў першакамунійных дзяцей забраць у закрыстыі дыскі з запісам сёлетняй урачыстасці Першай Святой Камуніі.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта