Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Айцы марыяне, як і штогод, запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Росіцы. 7-8 жніўня ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на збяруцца веруючыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча.
Росіца, вёска ў Верхнядзвінскім раёне, - месца трагічных падзей Другой сусветнай вайны. 16 лютага 1943 года там пачалася карная акцыя супраць насельніцтва вёсак, размешчаных уздоўж лесу каля Дзвіны. Фашысты сагналі людзей у росіцкі касцёл.
Айцы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адразу накіраваліся да вязняў, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя; спавядалі, удзялялі святую Камунію, намашчалі святымі алеямі, хрысцілі, прамаўлялі да людзей, дадаючы ім адвагі, і прынялі мучаніцкую смерць у агні палаючага касцёла разам з даручаным ім людам Божым, не жадаючы пакінуць яго аж да смерці.
Пачатак урачыстасцяў 7 жніўня ў 18.00. Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, абавязкова мець пры сабе пашпарт і аплату дзяржпошліны на ўезд у памежную зону (код аплаты: 03002).
Праграма ўрачыстасцяў:
7 жніўня
• 18.00 - святая Імша для пілігрымаў
• 20.00 - Акафіст
• 21.00 - падрыхтоўка да споведзі (навучанне)
• 21.30 - Нешпары
• 22.00 – 23.30 - “А Слова сталася целам”: фармацыйная сустрэча, тэма: як жыць з алкаголікам?
8 жніўня
• 24.00 - святая Імша з працэсіяй на пляц мучаніцтва
• 03.00 - малітва праслаўлення
• 06.00 - Гадзінкі
• 06.30 - Літургія ўсходняга абраду
• 08.00 - Ютрань
• 09.00 - Ружанец
• 10.00 - сустрэча з Божым Словам (навучанне)
• 11.00 - сустрэча з Касцёлам (навучанне)
• 12.00 - святая Імша
З нагоды ўрачыстасцяў адбудуцца наступныя пілігрымкі:
Барысаў - Росіца: пачатак 31 ліпеня.Адказны а. Вадзім Мізер МІС, тэл. +375 33 355 96 60 +375 33 355 96 60.
Полацк - Росіца: пачатак 4 жніўня. Адказны а. Аляксандр Жарнасек МІС, тэл. +375 29 145 85 77 +375 29 713 02 33.
Друя - Росіца: пачатак 5 жніўня. Адказны а. Канстанцін Анашка МІС, тэл. +375 29 984 86 68 +375 29 984 86 68.
(AG) catholic.by

Разработка сайта