Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

29 чэрвеня (пн) – Урачыстасць св. Пятра і св. Паўла, апосталаў;

2 ліпеня (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі;

3 ліпеня (пт) – Свята св. Тамаша, апостала.

2. На працягу тыдня ад панядзелка па сераду будзе служыцца Св. Імша а 19 гадз.


У чацвер Св. Імша – у 7.00 раніцай.

У пятніцу і суботу Св. Імшы не будзе.

У нядзелю Св. Імша – у 9.30 і 20.00.

 

3. Ахвяраванні, сабраныя падчас Св. Імшы ва Урачыстасць святых Пятра і Паўла, будуць прызначаныя на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

 

4. Паводле малітоўнай традыцыі Касцёла, у чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія будуць адбывацца пасля кожнай Св. Імшы.

 

5. 29 чэрвеня, пасля Св. Імшы а 8 раніцы, вырушыць мінская пешая пілігрымка ў Будслаў.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.