Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

11 чэрвеня (чц) – успамін св. Барнабы, апостала;

12 чэрвеня (пт) – Урачыстасць Насвяцейшага Сэрца Езуса;

13 чэрвеня (сб) – успамін св. Антонія з Падуі.

 

2. На працягу тыдня ад панядзелка па чацвер будзе служыцца Св. Імша а 19 гадз.
У суботу Св. Імшы не будзе.

 

3. У пятніцу (12 чэрвеня) адзначаем Урачыстасць Насвяцейшага Сэрца Езуса. У гэты дзень кожны вернік павінен прыняць удзел у Св. Імшы.

 

4. Паводле малітоўнай традыцыі Касцёла, у чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія будуць адбывацца пасля кожнай Св. Імшы.

 

5. Ад наступнай нядзелі адбудзецца пераход на летні расклад набажэнстваў. На працягу лета ў нядзелі будуць адпраўляцца дзве Св. Імшы: у 9.30 і 20.00.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.