Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
1 чэрвеня (пн) – успамін св. Юстына, мучаніка;
3 чэрвеня (ср) – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў;
4 чэрвеня (чц) – Урачыстасць Насвяцейшага Цела і Крыві Хрыста;
5 чэрвеня (пт) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
2. На працягу тыдня будзе служыцца Св. Імша кожны дзень а 19 гадз.
3. У чацвер (4 чэрвеня) адзначаем Урачыстасць Насвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У гэты дзень кожны вернік павінен прыняць удзел у Св. Імшы.
4. Паводле малітоўнай традыцыі Касцёла, у чэрвені асаблівым чынам ушаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Запрашаем на “чэрвенскія набажэнствы”, якія будуць адбывацца пасля кожнай Св. Імшы.
5. У чэрвені адбудуцца 2 туры летняга адпачынку:
- з 31.05 (ад 20.00) да 5.06 (да 17.00) - для 0-2 класаў;
- з 8.06 да 19.06 (да 17.00) - для 3-5 класаў (гэты тур распачнецца ў 8.00 Св. Імшой у капліцы).
За ўсімі дадатковымі інфармацыямі звяртацца да а. Андрэя.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта