Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
26 мая (ат) – успамін св. Філіпа Нэры, святара;
31 мая (ндз) – Урачыстасць Насвяцейшай Тройцы.
2. Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, у наступную нядзелю ва ўсіх касцёлах Мінска да 14 гадз. не будуць служыцца Св. Імшы. Усе вернікі сардэчна запрашаюцца на агульнамінскую працэсію Божага Цела, якая традыцыйна распачнецца Св. Імшой а 9 гадз. у касцёле на Залатой Горцы.
У нядзелю (31 мая) у нашай парафіі будзе толькі адна Св. Імша а 18 гадз.
3. Гэты тыдзень з’яўляецца “белым тыднем”, калі кожны дзень, падчас Св. Імшы а 19 гадз., дзеці, якія сёння прыступілі да І Св. Камуніі, будуць урачыста прымаць Цела Езуса Хрыста.
4. Запрашаем на маёвыя набажэнствы перад кожнай Св. Імшой.
5. Пасля кожнай Св. Імшы працягваем маліцца навэнну да св. Уршулі Ледухоўскай. Асабістыя інтэнцыі, якія даручаем Яе заступніцтву, просім пакідаць у закрыстыі.
6. У сераду (27 мая) пасля Св. Імшы запрашаем удзельнікаў ЭРМ на літургічную рэпетыцыю.
7. У пятніцу (29 мая) у нашай капліцы адбудзецца ўрачыстаць з нагоды 150-ай гадавіны дня нараджэння св. Уршулі Ледухоўскай. Сардэчна запрашаем на Св. Літургію а 19 гадз., падчас якой Ордэн Сясцёр Уршулянак афіцыйна перадасць нашай парафіі рэліквіі сваёй Заснавацельніцы.
8. У суботу (30 мая) падчас Св. Імшы будзем дзякаваць Богу за завершаны навучальны год у нашай нядзельнай школе і прасіць аб благаслаўленні на час летніх вакацый. Дзецям будуць уручаны падпісаныя пасведчанні аб заканчэнні катэхетычнага года.
9. У чэрвені адбудуцца 2 туры летняга адпачынку:
- з 31.05 (ад 20.00) да 5.06 (да 17.00) - для 0-2 класаў,
- з 8.06 да 19.06 (да 17.00) для 17.00) - для 3-5 класаў (гэты тур распачнецца ў 8.00 Св. Імшой у капліцы).
За ўсімі дадатковымі інфармацыямі звяртацца да а. Андрэя.
10. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

Разработка сайта