Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

1. На працягу мая кожны дзень, запрашаем да крыжа на пляцы будоўлі касцёла на 19 гадз., а таксама пасля кожнай нядзельнай Св. Імшы (9.30, 12.00 і 18.00) на маёвыя набажэнствы.

 

2. Паколькі субота (2 мая) была выхадной, катэхеза для 4 класа, а таксама катэхеза для першакамунійных дзяцей пераносіцца на сённяшнюю нядзелю. Катэхеза для 4 класа распачнецца ў капліцы ў 11.00, для першакамунійных дзяцей - а 13ай гадз.

Прысутнасць усіх кандыдатаў да І Св. Камуніі абавязковая. Катэхезы для дашкалят, 1 і 2 класа не будзе.
У наступную нядзелю а 13ай гадз. распачнецца экзамен для першакамунійных дзяцей.

 

3. Сёння адбудуцца спатканні груп ЭРМ.

 

4. Запрашаем дзяўчат і жанчын прыняць удзел 9 мая ў пілігрымцы ў Росіцу.

 

5. 16 мая (у суботу) а 11ай гадз. адбудзецца ўрачыстасць асвячэння нашай капліцы.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

 

7. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.