Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

29 красавіка (ср) – Свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы;
1 мая (пт) – успамін св. Юзафа, рамесніка;
2 мая (сб) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.

 

2. На працягу мая кожны дзень, ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла а 19 гадз., а таксама пасля кожнай нядзельнай Св. Імшы (9.30, 12.00 і 18.00) будуць праводзіцца маёвыя набажэнствы.

 

3. Паколькі наступная субота (2 мая) з’яўляецца выхадной, катэхеза для 4 класа, а таксама катэхеза для першакамунійных дзяцей пераносіцца на нядзелю. Катэхеза для 4 класа распачнецца ў капліцы ў 11.00, для першакамунійных дзяцей - а 13ай гадз. Прысутнасць усіх кандыдатаў да І Св. Камуніі абавязковая. Катэхезы для дашкалят, 1 і 2 класа не будзе.

 

4. 29 красавіка (у сераду), у 19.00 запрашаем на катэхезу дарослых, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту бежмавання.

 

5. Запрашаем запісвацца на пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 9 мая.

 

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

 

7. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.