Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

23 красавіка (чц) – успамін св. Юрыя, мучаніка;
25 красавіка (сб) – Свята св. Марка, евангеліста.

 

2. На тыдні, які надыйшоў, будзе звычайны парадак набажэнстваў:
у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;
у нядзелю – Св. Імшы ў 9.30, 12.00 і 18.00.

 

3. Паколькі наступная субота з’яўляецца працоўнай, катэхезы для 4 класа, а таксама катэхеза для першакамунійных дзяцей пераносіцца на нядзелю. Катэхеза для 4 класа распачнецца ў капліцы ў 11.00, для першакамунійных дзяцей - а 13ай гадз. Падчас катэхезы адбудзецца спатканне бацькоў, чыі дзеці рыхтуюцца да І Св. Камуніі. Прысутнасць усіх кандыдатаў да І Св. Камуніі абавязковая, паколькі на ўроку будзе вырашацца справа іх допуску да экзамена. Катэхезы для дашкалят, 1 і 2 класа не будзе.

 

4. Запрашаем запісвацца на пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 9 мая.

 

5. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

 

6. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.