Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. З 12 па 15 сакавіка нашу краіну наведае Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка Яго Эмінэнцыя кардынал Пьетро Паралін.

У рамках візіта, 14 сакавіка ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў 20.00 высокі госць распачне Міждыяцэзіяльнае велікапоснае начное чуванне моладзі пад дэвізам “Не адкладвайце навяртання” (Сір 5, 7).

На наступны дзень, 15 сакавіка, у 10.00 кардынал узначаліць Святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Каталіцкія біскупы Беларусі сардэчна запрашаюць усіх вернікаў прыняць удзел у вышэйзгаданых мерапрыемствах.

 

2. Сёння адбудуцца спатканні ЭРМ.

 

3. Усе сабраныя ў гэтую нядзелю падчас літургій ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Карытас”.

 

4. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

 

5. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.

 

6. На гэтым тыдні, з 13 па 15 сакавіка, у нашай парафіі будуць праводзіцца велікапосныя рэкалекцыі паводле наступнага раскладу:

 
Дзень нядзелi   Час Набажэнства
 13 сакавіка (пятніца):    
  18.30 Св. Імша (з рэкалекцыйным навучаннем);
  19.30 набажэнства Крыжовага Шляху.
 14 сакавіка (субота):    
  17.00 Св. Імша (з рэкалекцыйным навучаннем);
  18.00 адарацыя (рахунак сумлення, споведзь).
 15 сакавіка (нядзеля):    
  19.00 Песні Жальбы;
  19.30 Св. Імша (з рэкалекцыйным навучаннем);
  10.30 велікапосная катэхеза;
  12.00 Св. Імша (з рэкалекцыйным навучаннем, пасля Імшы – Песні Жальбы);
  18.00 Св. Імша (з рэкалекцыйным навучаннем, пасля Імшы – Песні Жальбы).