Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

10 лютага (ат) – успамін св. Cхалястыкі, панны;

11 лютага (ср) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда;

14 лютага (сб) – Свята святых Кірыла, манаха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.

2. На тыдні, які надыйшоў, будзе звычайны парадак набажэнстваў:

у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;

у нядзелю – Св. Імшы ў 9.30, а 12 і 18ай гадз.

3. Жадаючых на гэтым тыдні запрасіць у свой дом святара просім запісацца ў расклад душпастырскіх адведзінаў.

4. Сёння, 8 лютага, разам з паўсюдным Касцёлам молімся за ўсіх ахвяр гандлю людзьмі, якія спазналі няволю і несправядлівыя абразы, а таксама за арганізацыі, якія змагаюцца супраць гандлю людзьмі ў кожнай яго форме — гандаль дзецьмі, жанчынамі, чалавечымі органамі і нелегальнай працоўнай сілай.

5. Запрашаем запісвацца на аўтобусную пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 21 лютага (выезд з Сухарава ў 6.00, ад ст. м. “Усход” у 6.30).

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні нашай капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

7. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.