Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

     2 лютага (пн) – Свята Ахвяравання Пана;

     3 лютага (ат) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка;

     5 лютага (чц) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы;

6 лютага (пт) – успамін святых Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў.

2. На тыдні, які надыйшоў, будзе наступны парадак набажэнстваў:

    2 лютага (пн) – Св. Імша ў 19.00;

    3 лютага (ат) – Св. Імша ў 19.00;

    5 лютага (чц) – Св. Імша ў 19.00.

    у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;

    у нядзелю – Св. Імшы ў 9.30, а 12 і 18ай гадз.

3. Жадаючых на гэтым тыдні запрасіць у свой дом святара просім запісацца ў расклад душпастырскіх адведзінаў.

4. Запрашаем сёння дзяцей і моладзь на спатканні ЭРМ.

5. Запрашаем запісвацца на аўтобусную пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 21 лютага (выезд з Сухарава ў 6.00, ад ст. м. “Усход” у 6.30).

6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні нашай капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

7. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.