Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Наша парафiя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi iснуе ў Мiнску ўжо восьмы год, i ад самага пачатку яна непарыўна звязаная з маленькаю вёскаю на поўначы Беларусi – з Росiцай.
Гэтая назва ўжо добра вядомая сярод вернiкаў.
Тут у лютым 1943 г. фашысты і іх прыспешнікі спалілі больш за паўтары тысячы вернікаў. Разам са сваёю паствай у Росiцы загiнулi ў агнi двое беларускiх святароў - айцы-марыяне Юры Кашыра i Антонi Ляшчэвiч.
У Росiцы атрымалi святарскае пасвячэнне i працавалi нашыя душпастыры - айцы Аляксандр Жарнасек, Аляксандр Шамрыцкi, Андрэй Сiдаровiч. Кожную зiму, у лютым, у Росiцу ладзiцца жалобная i ўрачыстая пiлiгрымка, у якой удзельнiчаюць айцы-марыяне, вернiкi з розных куткоў Беларусi, дыяцэзіяльныя святары, прадстаўнікі грэка-каталіцкага духавенства, сёстры эўхарысткі.
21 лютага 2015 г. у росiцкiм санктуарыi ў чарговы раз адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне гадавiны мучанiцкай смерцi пакутнікаў росіцкай зямлі - блаславёных Юрыя i Антонiя. У Годзе кансэкраванага жыцця, кс. Бп Алег Буткевіч вызначыў росіцкі санктуарый, як месца дыяцэзіяльнай сустрэчы усіх заканнікаў і законніц Віцебскай дыяцэзіі. З гэтай нагоды на пачатку Вялікага посту нашы святары запрашаюць на аўтобусную пiлiгрымку ў Росiцу, якая распачнецца выездам 21.02.2015 у 6 г. ранiцы з м/р Сухарава i ў 6-30 ад. м. Усход.
Даведкi i запiс па тэл. +375-44-70-90-301 альбо праз е-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Iрына
Тэкст Ірына Рубінава

Разработка сайта