Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
21 студзеня (ср) – успамін св. Агнешкі, панны і мучанніцы;
24 студзеня (сб) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
2. На тыдні, які надыйшоў, будзе звычайны парадак набажэнстваў:
у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;
у нядзелю – Св. Імшы ў 9.30, а 12 і 18ай гадз.
3. Жадаючых на гэтым тыдні запрасіць у свой дом святара просім запісацца ў расклад душпастырскіх адведзінаў.
4. Сёння, пасля Св. Імшы а 12ай гадзіне, адбудзецца ўручэнне падарункаў дзецям, якія ўдзельнічалі ў конкурсе раратніх ліхтарыкаў.
5. У гэтую нядзелю а 16ай гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча сем’яў.
6. Сёння – 18 студзеня – распачынаецца актава малітваў за адзінства хрысціянаў.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні нашай капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.
8. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.

Разработка сайта