Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Аб'явы1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

      8 снежня (пн) – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ;

     13 снежня (cб) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.

 

2. 8 снежня, ва УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ, наша парафія будзе адзначаць парафіяльнае свята (адпуст). У гэты дзень адпустовая Св. Імша распачнецца ў 19.00. Калі ласка, просім так запланаваць свой час, каб магчы ўдзельнічаць у супольным святкаванні.

3. Перажываем АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту запрашаем на раратнія Св. Імшы, якія адбываюцца ў серады ў 06.40 і суботы ў 8.00.

4. Сёння, у першую нядзелю месяца, сустракаюцца ўдзельнікі ЭРМ.

5. Традыцыйна II Нядзеля Адвэнту з’яўляецца Днем малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вас сёння памаліцца ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла.

6. Вялікі дзякуй тым, хто на мінулым тыдні прыняў удзел у прыбіранні капліцы, а таксама начным і дзённым вартаванні. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

7. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы, а таксама на прыбіранне капліцы ў аўторак, пятніцу і суботу.