Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
01.03 - 07.03.2026 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У часе Вялікага Посту ў кожную Пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні будуць праводзіць мужчыны. Жадаючыя могуць узяць разважанні ў закрыстыі.
l У Нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l З 13 па 15 сакавіка (ІV Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Павел Падмышанін МІС, марыянін з парафіі Нараджэння НПМ ў г. Барысаве. План рэкалекцый размешчаны на дошцы аб’яў. Абавязкова запрашаем да ўдзелу!
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей і падлеткаўадбудзецца паводле сталага плана.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

Разработка сайта