Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Віншуем пераможцаў!

 

Чарговая сустрэча міністрантаў марыянскіх парафій адбылася 8–9 красавіка ў Жодзіне.Нашы хлопцызанялі першае месца!

 

 

Спатканне, як заўсёды, распачалося са Святой Літургіі, падчас якой пры алтары служылі жодзінскія міністранты.
Пасля Эўхарыстыі а. Вадзімправёў адмысловую канферэнцыю, прысвечаную ўнутранай паставе міністранта ў штодзённым жыцці.

 

Далей хлопцаў чакаў цікавы конкурс “Медыя-азбука”. Спаборніцтва праходзіла наступным чынам: на экранез’яўлялася літара, часцей за ўсё першая ў слове, і пэўнаявыява. Трэба было назваць слова, якое аб’ядноўвае літару і выяву. Наша каманда ў гэтым конкурсеправільна адказала на ўсе пытанні ізаняла першае месца.
Наступным этапам быў турнір па настольным футболе, дзе мы саступілі толькі міністрантам з Жодзіна.

 

Напрыканцы першага дня ўдзельнікі сілкаваліся смачнай вячэрай, якую прыгатавалі дзяўчатыз Барысава і Жодзіна, і глядзелі фільм пад назвай “Час”.
Новы дзень распачаўся са Святой Імшы. Упершыню на жодзінскіх спатканнях пры алтары служылі нашы міністранты.

 

Спаборніцтва працягвалася, і пасля сняданку ўдзельнікаў чакаў конкурс літургічных ведаў. На жаль, ён прынёс нам толькі трэцяе месца.
Апошняй і самай доўгачаканай часткай сустрэчы быў турнір па міні-футболе. У старэйшай групе нашы міністранты занялі другое месца, а малодшыя перамаглі іншыя каманды. Вынікі ўдзелу нашых дзвюх каманд у футболе наступныя.

 

Старэйшыя: 
I тур: Blue-WhitePower– Жодзiна-1 3:0 (Павел Свiрыда – 3 галы)
II тур: Blue-WhitePower–KKS Сatholic Сrew (Маладзечна) 1:3 (Свiрыда - 1)
III тур: Blue-WhitePower– Жодзiна-2 9:0 (Віктар Богдан– 4, Павел Свiрыда – 3, Павел Рагель і Генрых Богдан –1)
IV тур: Blue-WhitePower– Барысаў 3:1 (Павел Рагель – 2, Віктар Богдан – 1)

 

Малодшыя:
I тур: Blue-WhitePower– Жодзiна 6:0 (Уладыслаў Жыгалаў– 3, Генрых Богдан – 2, Данііл Бразгоўка– 1)
II тур: Blue-WhitePower - Барысаў 5:2 (Генрых Богдан – 3, Уладыслаў Жыгалаў– 2)

 

У агульным заліку па суме балаў ва ўсіх конкурсах нашы міністранты занялі першае месца, Жодзіна – другое, Барысаў – трэцяе, Маладзечна – чацвёртае. 
Такім чынам, нашы хлопцы абаранілі першае месца, якое занялі восенню падчас папярэдняй сустрэчы міністрантаў.

 

Кожная каманда была ўзнагароджана кубкам і медалём з нумарам адпаведна занятага месца. Таксама кожны з удзельнікаў атрымаў значок з рознымі выявамі міністранцкага служэння. На развітанне на прыступках касцёла зрабілі агульны фатаздымак.