Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Пасхальны Трыдуум

 

Пасхальны Трыдуум распачынае святкаванне Пасхі. Гэтыя тры дні ўводзяць у кульмінацыю нашага збаўлення.

 

На працягу сарака дзён Вялікага посту вернікі рыхтуюцца да найважнейшай падзеі ў гісторыі чалавецтва – Уваскрасення Езуса Хрыста. Пасхальны Трыдуум дазваляе наблізіцца да таямніцы і велічы мукі Пана, Яго смерці на Крыжы і Уваскрасення. Гэта час для асаблівай, больш глыбокай малітвы і ўнутранай цішыні.

 

Вялікі чацвер прыносіць адначасова і радасць, і горыч. Гэта дзень Апошняй Вячэры, калі было ўстаноўлена святарства і Эўхарыстыя. У Вялікі чацвер вернікі віншуюць сваіх святароў, узгадваючы, што сам Збаўца пакінуў нам такую ласку.

 

У парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэты дзень віншавалі таксама і ўдзельнікаў Эўхарыстычнага руху маладых – супольнасці, якая асаблівым чынам ўшаноўвае сакрамант Эўхарыстыі.

 

Адчуванне еднасці, узнёсласці, радасці вельмі хутка саступіць месца зусім іншым пачуццям. Пасля Апошняй Вячэры Езуса чакае Гефсіманія, здрада, ілжывы суд… Літургія ў Вялікі чацвер заканчваецца перанясеннем Найсвяцейшага Сакраманта ў вязніцу.

Вялікая пятніца – адзіны дзень, калі ў Касцёле няма Святой Імшы. Гэта дзень Мукі Пана, ад пачатку да канца прасякнуты болем. 

Літургія Слова апісвае пакуты Хрыста, а Найсвяцейшы Сакрамант пераносяць ў магілу. Ад гэтага часу да Пасхальнай вігіліі ў нашай святыні доўжылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта.

 

Вялікая субота – дзень вялікай цішыні і чакання. У гэты дзень нашу парафію наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён асвяціў стацыі Крыжовага шляху, прывітаў вернікаў і асвяціў стравы для велікоднага стала.