Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
Адбылася кананічная пастырская візітацыя
У парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 7 лютага адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя з нагоды кананічнай пастырскай візітацыі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
Ксяндза біскупа сустрэў і ўвёў у капліцу ксёндз пробашч Аляксандр. Пасля прывітання і ўступнай малітвы распачалася Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Юрый.
Разважаючы над Евангеллем, іерарх звярнуў увагу на галоўную тэму Літургіі Божага Слова – давер Богу.
Ён падкрэсліў, як важнацалкам даверыцца Богу і Яго Слову. Гэта дае чалавеку магчымасць выплысці на глыбіню ў сваім жыцці. Біскуп Юрый нагадаў, што падобным чынам, даверыўшыся Богу, выплылі на глыбіню а. Аляксандр Жарнасек МІС і а. Аляксандр Шамрыцкі МІС, калі ўзяліся за справу заснавання парафіі ў Сухараве.
Плён гэтага даверу выявіўся ў колькасці парафіян і пабудаванай капліцы. Біскуп Юрый заахвоціў і далей давяраць Богу ў будаванні супольнасці і святыні.