Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

У Касцёле існуе адна хвароба: сеянне падзелаў і разладу. Хрысціяне, аднак, пакліканы да прымірэння і згоды, адзначыў папа Францішак 4 верасня 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Супакой – гэта справа Езуса.

Збаўца быў пасланы менавіта, каб прымірыць чалавецтва з Богам. Хрысціяне таксама павінны быць людзьмі супакою і згоды пасярод войнаў і нянавісці, сказаў Пантыфік.

 

Святы Айцец параіў вернікам задаць сабе пытанне: што яны сеюць уласнымі языкамі: мір ці разлад? “Часта мы чуем пра некаторых асобаў: “Мае змяіны язык”, бо чыняць тое, што ўчыніў змей з Адамам і Евай – знішчаюць супакой. Гэта зло і адна з хваробаў Касцёла: сеянне падзелаў і нянавісці, лічыць Папа.

 

Хрысціяне пакліканы быць міратворцамі, як Езус. “Калі асоба, на працягу свайго жыцця, нічога не чыніла, а толькі спрыяла прымірэнню паміж людзьмі, яна можа быць кананізавана: гэта святая асоба”, - сказаў Францішак.

 

Папа заклікаў вернікаў не прамаўляць словаў, якія нясуць падзелы, войны і не распаўсюджваць плёткі. “Пляткарства – гэта тэрарызм, бо той, хто пляткарыць, як тэрарыст кідае бомбу і ўцякае, нясучы разбурэнне: разбурае сваім языком, не чыніць спакою”, - мяркуе Святы Айцец. Калі ўзнікае жаданне абгаварыць кагосьці, пасеяць разлад і падзелы: неабходна прыкусіць сабе язык, параіў Францішак.

 

На заканчэнне гаміліі Папа заклікаў вернікаў маліцца аб ласцы спрыяння прымірэнню і згоды паміж людзьмі і здольнасці спыняць сябе ў моманты, калі узнікае спакуса абгаварыць кагосцьці.

 

radiovaticana.va