Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, нашы маленькія парафіяне ўпершыню прыступілі да Святой Камуніі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да гэтай урачыстасці, важнай у жыцці кожнага хрысціяніна, дзеці рыхтаваліся некалькі гадоў: удзельнічалі ў набажэнствах, хадзілі на катэхезу, старанна вучыліся.

 А таму нават складаны экзамен не быў перашкодай ‒ усе справіліся на выдатна.
Сёстры Уршулянкі і дарослыя таксама стараліся зрабіць гэты дзень асаблівым. Капліца напоўнілася маленькімі сланечнікамі ‒ сонечнымі пацалункамі, з-пад столі спусціліся і затрымаліся ў паветры два белыя галубы з гостыяй. 

А на ўспамін вячэры Пана дзеці сабраліся ля агульнага стала, каб упершыню спажыць Хлеб жыцця.


Перажыць разам з дзецьмі момант першай Камуніі і маліцца за іх прыехалі найперш хросныя бацькі, а таксама бабулі і дзядулі, іншыя родныя і блізкія. Напэўна, кожны прысутны адчуваў сваю еднасць з дзецьмі, бо капліца літаральна поўнілася радасным хваляваннем. Сям’я сабралася на важную падзею.


 Асобна хочацца сказаць пра пачатак літургіі. Складана ўявіць больш пранікнёны момант, чым благаслаўленне бацькоў. У святочны дзень прагучала малітва мамы і таты за сваё дзіця ‒ не першая і, хочацца спадзявацца, не апошняя. Ды чамусьці, пачуўшы яе, дарослыя людзі цішком выціралі вочы.

 

Эмацыйнасць жанчын, асабліва мам, ‒ з’ява досыць звыклая. Але тым больш звяртала на сябе ўвагу засяроджана-разгубленая пастава татаў: часам здавалася, што яны хвалюцца мацней, чым іх дзеці. І не дзіва ‒ першая Камунія бывае раз у жыцці.

Тэкст Вольга Жвірко, здымкі Ірына Рубінава

 

   Фота рэпартаж таксама можна прагляздець у фотагалерэi