Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
У час перажывання Вялікага Посту мы стараемся абмежаваць сябе ў святкаваннях і гучных забавах.
Але ў нас ёсць вельмі прыемная навіна, якой мы з вялікай радасцю дзелімся зусімі парафіянамі.
Нарэшце адміністрацыя App Store зацверзділа версію прылажэння “Малітоўнік”, якую ўласнымі сіламі зрабілі нашы парафіяне Яўген Карачынскі, Цігран Саркісян і Арцём Баёк пад кіраўніцтвам а. Андрэя Сідаровіча МІС.
Прылажэнне дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт.
Літаральна ў студзені гэтага года Цігран і Арцём падрыхтавалі і выпусцілі ў свет першае прылажэнне “Малітоўніка” для смартфонаў на платформе Android.
Пасля абнаўлення карыстальнікі “Малітоўніка” таксама могуць чытаць са сваіх гаджэтаў Літургію Гадзін.
Ужо напачатку лютага, калі хлопцы давалі інтэрв’ю для сайта catholic.by, да каманды далучыўся Яўген, які дапамог зрабіць прылажэнне і для прыхільнікаў “Яблыка”.
Такім чынам, у сухараўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі склалася сапраўдная каманда распрацоўшчыкаў, і ў іх шмат планаў на будучыню.
Напрыклад, Арцём цалкам займаецца рэдагаваннем парафіяльнага сайта, з дапамогай а. Андрэя зрабіў больш поўнай і багатай па змесце Літургію Гадзін.
Цігран адказвае за Android-прылажэнне, і як толькі ЛГ з'явілася на сайце, "перацягнуў" усю інфармацыю ў прылажэнне.
Яўген жа, у сваю чаргу, цалкам заняты "нованароджаным" IOS-прылажэннем і абяцае, што і там хутка з'явяцца абнаўленні.
Таму просім усіх нашых парафіян успамінаць нашых IT-герояў у штодзённай малітве, каб добры Бог натхняў іх, умацоўваў у працы і дапамагаў у штодзённым жыцці.
Саша Мазанік