Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
У апошні дзень зімы MSC Blue-White Power змагалася ў таварыскім матчы супраць каманды з парафіі Св. Яна з Кунцаўшчыны.Каманду гасцей узначаліў кс. Уладзімір.
Матч, як заўжды, пачаўся а 18 гадзіне. Ужо ў першай атацы хлопцы з Кунцаўшчыны, добра згуляўшы ў пас, змаглі адкрыць лік у матчы.
Але потым MSC Blue-White Power забіла 4 галы за 6 хвілін і зрабіла сур'ёзную заяўку на перамогу.
Асабліва радуе тое, што першыя тры галы забілі хлопцы, якім яшчэ няма 12 гадоў.
Гэта Данііл Бразгоўка, Уладзіслаў Жыгалаў і Генрых Богдан. Потым каманды забілі адна адной па 5 галоў і пайшлі адпачываць, калі на табло гарэлі лічбы 9:6.
У другой палове каманда з Кунцаўшчыны глядзелася лепей, чым у першай, таму адразу забіла 2 галы.
Але добрая трэнерская праца і ігра на поле кс. Андрэя Сідаровіча дапамаглі нашым хлапцам перамагчы ў гэтым матчы. Ксендз зрабіў дзве неверагодныя галявыя перадачы на Віктара Богдана ў двух атаках запар, тым самым вывеў нашу каманду наперад. Потым каманды забілі адна адной 9 галоў.
У нашай камандзе вызначаліся Павел Рагель, Павел Свірыда, Андрэй Грыбовіч. Таксама хацелася б адзначыць нашага абаронцу Паўла Баранава, які неаднойчы выбіваў мяч з лініі варот, і Аляксандра Баранава, які за 80 хвілін прапусціў 17 галоў.
Такім чынам у MSC Blue-White Power забівалі: Андрэй Грыбовіч (6 галоў) Павел Свірыда (5) Павел Рагель (3) Генрых Богдан (2) Віктар Богдан (2) Уладзіслаў Жыгалаў (1) Данііл Бразгоўка (1)
MSC Blue-White Power 20-17 Кунцаўшчына