Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
У гэту суботу наша парафiяльная каманда замест звыклай трэніроўкі мела спарынг супраць нашых старых знаёмых - каманды з парафіі Св. Юзафа ў Маладзечна.
Наша каманда глядзелася сапраўды няблага, але амаль адразу хлопцы прапусцілі 2 галы. Потым былі зроблены некалькі зменаў у складзе MSC Blue-White Power, і вось ужо браты Богданы дакладнымі ўдарамі з-за межаў штрафной зраўнялі лік.
Дарэчы, першы гол забіў адзін з самых перспектыўных гульцоў - 11-гадовы Генрых Богдан. Потым хлопцы з Маладзечна забілі тры галы, і зноў жа браты Богданы, але ўжо з удзелам Андрэя Грыбовіча зраўнялі лік - 5-5.Напрыканцы першага тайма супернікі абмяняліся галамі і пайшлі адпачываць, калі на табло было 6-6.
З пачатку другога тайма зноў давялося прапусціць 2 галы. Але нашыя хлопцы паказалі, хто тут гаспадар і забілі 12 мячэй. У гэтай гарматнай серыі больш за ўсіх вызначыўся Павел Свірыда. На свой конт ён запісаў 8 бамбардзірскіх балаў. Потым маладзечанцы сабраліся і забілі 4 галы, але часу да канца матчу было не шмат.
MSC Blue-White Power 19:12 KKS Catholic Crew
Напрыканцы другой паловы сустрэчы абаронца Сухараўскай парафіі Павел Баранаў моцным стрэлам усталяваў канчатковы лік - 19:12. Трэба вызначыць нашага брамніка, які у свае 10 год адстаяў увесь матч і прапусціў 12 мячэй за 90 хвілін.
Такім чынам у MSC Blue-White Power забівалі: -Свірыда Павел (8 галоў) -Богдан Генрых (3 галы) -Грыбовіч Андрэй (3 галы) -Богдан Віктар (2 галы) -Рагель Павел (2 галы) -Баранаў Павел (1 гол)
Тэкст Богдан Віктар, здымкі Самакар Юлiяна