Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы: 17 студзеня (сб) – успамін св. Антонія, абата.
2. На тыдні, які надыйшоў, будзе звычайны парадак набажэнстваў:
у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;
у нядзелю – Св. Імшы ў 9.30, а 12 і 18ай гадз.
3. Гэтая нядзеля завяршае перыяд Нараджэння Пана. Наступная нядзеля – гэта ІІ нядзеля звычайнага перыяду.
4. На мінулым тыдні ў нашай парафіі распачалася каляда. Жадаючых на гэтым тыдні запрасіць у свой дом святара просім запісацца ў расклад душпастырскіх адведзінаў.
5. На надыйшоўшым тыдні аднаўляе працу, пасля святочнага перапынку, наша нядзельная школа. Сардэчна запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезу.
6. Усе сабраныя падчас сённяшніх літургій ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
7. У наступную нядзелю, пасля Св. Імшы а 12ай гадзіне, адбудзецца ўручэнне падарункаў дзецям, якія ўдзельнічалі ў конкурсе раратніх ліхтарыкаў.
8. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні нашай капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.
9. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.