Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

Рэкалекцыі26‒30 лістапада ў нашай парафіі прайшлі адвэнтовыя рэкалекцыі.

Надыходзіць час, калі ўсе мы чакаем Божага нараджэння. Не толькі ў Бэтлееме, не толькі ў Касцёле, але і ў нашых сем’ях, у нашых сэрцах.

Адвэнт ‒ гэта час нашай падрыхтоўкі да сустрэчы з Хрыстом. Гэта магчымасць задумацца, ці ўсё правільна ў маім жыцці, магчымасць зразумець і выправіць памылкі.

Адвэнтовыя рэкалекцыі былі прысвечаны адносінам ў сям’і, выхаванню дзяцей, супольнаму перажыванню цяжкасцей у кантэксце ўзаемаадносін чалавека з Богам.

Рэкалекцыяніст, сястра Данута з Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага, падзялілася досведам 30-гадовай педагагічнай працы. Яе выступленні былі насычаны жыццёвымі прыкладамі, уласнымі назіраннямі. Сястра прыводзіла разважанні людзей, якія сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі.

Падчас кожнай канферэнцыі сястра Данута ўзгадвала вострыя пытанні, прапаноўвала задумацца над імі не з пазіцыі штодзённага звыклага жыцця, але найперш з пазіцыі хрысціяніна, асобы, якая верыць у Бога жывога.

У нядзелю – апошні дзень рэкалекцый і першы дзень адвэнту – адбылася важная падзея. Па прапанове сястры Чаславы і з благаслаўлення нашага пробашча айца Аляксандра кожны парафіянін мог распачаць асабістыя духоўныя практыкаванні. Іх сутнасць у тым, каб навучыцца бачыць Бога ў іншым чалавеку, удасканальвацца ў цярплівасці да бліжняга, міласэрнасці, прабачэнні і любові. Невыпадкова адвэнтовая пастанова выказана такімі словамі: “Бог прыходзіць ‒ падрыхтуй Яму месца”. Узгадваючы ўсё, што чулі на рэкалекцыях, мы можам паспрабаваць змяніць сваё жыццё, запрасіць у яго Бога. 

РэкалекцыіРэкалекцыіРэкалекцыіРэкалекцыіРэкалекцыіРэкалекцыіРэкалекцыіРэкалекцыіРэкалекцыі