Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць.
Тваёю ласкай захавай ад грэху.
К Табе ўздыхае маё сэрца плачыць.
Дай у Тваёй сiле мне знайсцi пацеху.
Ты свет уладзiў на людзскую службу -
такi карысны i такi прыгожы,
Каб мы ўвайшоўшы з гэтым светам у дружбу,
Цябе хвалiлi, найлепшы наш Божа.
Табе малюся, Божа мiласцiвы,
дай мне ўбачыць свет твой найяснейшы –
Цябе самога i ўсе ў небе дзiвы
на векi вечны, Божа наймiлейшы!
Тваёю моцай i я моцны стану.
Айца i Сына i Святога Духа
Тройцу адзiну, калi ў неба гляну,
хвалiцi буду Стварыцеля Бога.
Будзь хвала Богу ў Тройцы ўсемагутнай
i жыватворчай, вечнай назаўсёды,
i непадзельнай, i адзiнасутнай,
у Божай моцы знак любовi, згоды.